Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2021, 13:25

Макей: палітычны шантаж беларускай дзяржавы прадаўжаецца

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычны шантаж беларускай дзяржавы прадаўжаецца. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Маскве ў час сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.

"Палітычны шантаж беларускай дзяржавы прадаўжаецца. На падыходзе пяты пакет абмежаванняў, аб чым гавораць ужо на Захадзе. Падставай для якіх на гэты раз стаў міграцыйны крызіс, справакаваны самім жа Еўрасаюзам і яго краінамі-членамі, што мяжуюць з Беларуссю. Ва ўмовах усё ўзрастаючага санкцыйнага націску, які адчуваюць нашы краіны, мы нацэлены на кансалідаваную работу з расійскімі калегамі і ўзаемную падтрымку, у тым ліку адносна сумеснай рэакцыі на недружалюбныя дзеянні супраць нашых краін", - заявіў кіраўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі і Расіі на міжнародных пляцоўках - гэта ўзор блізкіх саюзніцкіх адносін. Міністр заўважыў, што Захад злоўжывае праваабарончай тэмай для аказання палітычнага націску на краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі