Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: мірныя ініцыятывы Беларусі знаходзяць падтрымку ў замежных партнёраў, у тым ліку ў АДКБ

Палітыка 27.11.2019 | 18:11
Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

27 лістапада, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мірныя ініцыятывы Беларусі знаходзяць падтрымку ў замежных партнёраў, у тым ліку ў АДКБ. Аб гэтым сёння ў Бішкеку заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь за апошні час, у прыватнасці, агучыла ініцыятывы правядзення новага шырокамаштабнага міжнароднага дыялогу па аналогіі з Хельсінкскім працэсам, фарміравання пояса лічбавага добрасуседства, а таксама падпісання дэкларацыі адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе пасля спынення дзеяння адпаведнага дагавора.

"Сёння мы гаварылі аб гэтым, ініцыятывах, якія агучыў кіраўнік беларускай дзяржавы апошнім часам, - сказаў Уладзімір Макей. - Некаторыя нашы калегі, у прыватнасці, міністр замежных спраў Расіі - краіны, якая прыме на сябе старшынства (у АДКБ. - Заўвага БЕЛТА) у наступным годзе, - пазітыўна адазваўся аб гэтых ініцыятывах".

Міністр дадаў, што нядаўнія сустрэчы з еўрапейскімі партнёрамі сведчаць аб тым, што паступова гэтыя ініцыятывы пачынаюць укараняцца і ў свядомасці прадстаўнікоў заходніх краін. Уладзімір Макей падкрэсліў, што беларускія ініцыятывы накіраваны на забеспячэнне большага спакою і стабільнасці ў рэгіёне, і выказаў упэўненасць, што з цягам часу яны паступова будуць знаходзіць усё большую колькасць прыхільнікаў. "Для Беларусі і для ўсіх краін рэгіёна рэалізацыя гэтых ідэй вельмі важна", - сказаў ён.

У Бішкеку напярэдадні сесіі 28 лістапада Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ з удзелам лідараў краін прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. На парадку дня было каля двух дзясяткаў пытанняў, большасць з якіх выносіцца на сесію СКБ. У цэлым на саміце плануецца абмеркаваць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, пытанні ўмацавання таджыкска-афганскай граніцы, узаемадзеянне з ААН па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі і каардынацыю знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ, развіццё ваеннага патэнцыялу Арганізацыі і ўдасканаленне механізмаў процідзеяння выклікам і пагрозам, у тым ліку ў сферы інфармацыйнай бяспекі, а таксама мерапрыемствы па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.