Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2021, 09:46

Макей: Беларусь была і застаецца актыўным удзельнікам інтэграцыйных аб'яднанняў

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь была і застаецца актыўным удзельнікам рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што ў гэтым годзе праходзіць ужо другое пасяджэнне СМЗС СНД. Мерапрыемства праходзіць у вочным фармаце. "Гэта дае нам магчымасць грунтоўна і канфідэнцыяльна абмяняцца меркаваннямі па самых сур'ёзных тэмах", - заявіў міністр.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў СНД.

"Год старшынства Беларусі падыходзіць да завяршэння. Беларускі бок прыклаў максімум намаганняў для рэалізацыі канцэпцыі старшынства і плана мерапрыемстваў. Нягледзячы на вядомыя складанасці, паспяхова праведзены ўсе запланаваныя пасяджэнні органаў СНД", - дадаў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі