Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 кастрычніка 2021, 12:51

Лебедзеў: выбары прэзідэнта Узбекістана былі канкурэнтнымі, свабоднымі, адкрытымі і празрыстымі

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падагульняючая прэс-канферэнцыя місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Узбекістана прайшла сёння ў Ташкенце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

"Місія наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыходзіць да высноў аб тым, што выбары 24 кастрычніка праведзены ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Узбекістана, былі канкурэнтнымі, свабоднымі, адкрытымі і празрыстымі, адпавядалі агульнапрызнаным прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў", - адзначыў кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў.

Прэзідэнцкія выбары ва Узбекістане адбыліся 24 кастрычніка. У рэспубліцы было адкрыта 9925 выбарчых участкаў, у спісах выбаршчыкаў каля 19,9 млн чалавек. Маніторынг выбарчага працэсу праводзілі больш за тысячу міжнародных наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі