Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым адбылася 22 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
У ходзе грунтоўнай размовы быў праведзены абмен меркаваннямі па ключавых аспектах двухбаковага ўзаемадзеяння і актуальных пытаннях міжнароднай праблематыкі.
Міністр замежных спраў Расіі перадаў віншаванні калектыву Міністэрства замежных спраў Беларусі з Днём дыпламатычнага работніка.
У накіраванай потым віншавальнай тэлеграме Сяргей Лаўроў таксама адзначыў: "Ва ўмовах турбулентнай ваенна-палітычнай сітуацыі ў свеце і беспрэцэдэнтнага націску калектыўнага Захаду беларуская дыпламатыя дэманструе высокі прафесіяналізм, патрыятызм і цвёрдасць у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, вернасць службоваму абавязку і саюзніцкім абавязацельствам".
Паводле яго слоў, калектыў МЗС Беларусі і яго загранустаноў паспяхова спраўляецца з пастаўленымі амбіцыйнымі задачамі па ўмацаванні пазіцый у краінах Глабальнага Поўдня і Усходу і ў розных інтэграцыйных аб'яднаннях, развіцці важнейшых міжнародных ініцыятыў, у прыватнасці, па распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі, процідзеянні санкцыйнай і юрыдычнай агрэсіі Захаду.
Кіраўнік МЗС Расіі падкрэсліў значнасць цеснай каардынацыі і сапраўды таварыскае ўзаемадзеянне паміж дыпслужбамі дзвюх краін, салідарную пазіцыю па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемную падтрымку на шматбаковых пляцоўках.-0-