Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 мая 2021, 14:10

Куба рашуча асуджае спробы дэстабілізацыі Беларусі і замаху на Лукашэнку - Прэзідэнт Кубы

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Куба рашуча асуджае спробы дэстабілізацыі Беларусі і замаху на Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку. Гэта адзначыў Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель сёння на анлайн-пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Асуджаю няспынныя кампаніі Захаду па дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, спробы дэстабілізаваць гэту брацкую краіну і спробу замаху на яе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку", - заявіў кіраўнік Кубы.

Ён таксама падкрэсліў: "Куба, з'яўляючыся ахвярай злачыннай фінансава-эканамічнай блакады на працягу больш як шасці дзесяцігоддзяў, дзякуе краінам ЕАЭС за нязменнае асуджэнне палітыкі генацыду з боку ЗША, якая ўзмацнілася да нябачаных меж, нягледзячы на надзвычайнае становішча, выкліканае пандэміяй".

Прэзідэнт Кубы расказаў, што нягледзячы ні на што краіна "змагла процістаяць пандэміі і дабіцца абнадзейлівых вынікаў, зведваючы бесчалавечнае цкаванне". У першую чаргу, падкрэсліў ён, вынікі дасягнуты дзякуючы "цвёрдай рашучасці народа абараняць палітычную сістэму, выбраную большасцю, сутнасцю якой з'яўляецца сацыяльная палітыка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі