Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2022, 11:35

Кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД прыбудзе ў Мінск 23 лютага

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Ільхом Нематаў прыбудзе ў Мінск 23 лютага, паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД, кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ён прыязджае 23 лютага. 24-га ў нас намечаны сустрэчы ў дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь, - сказаў Леанід Анфімаў. - Я ўчора дамовіўся з Уладзімірам Андрэйчанкам (старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Заўвага БЕЛТА). Ён прыме яго. Адаслалі пісьмо Наталлі Качанавай (старшыня Савета Рэспублікі. - Заўвага БЕЛТА). Папрасілі, каб яна таксама сустрэлася з ім. Будзе сустрэча ў МЗС і ЦВК. З 24-га ў яго пачынаецца актыўная работа як у кіраўніка місіі".

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг рэферэндуму ў Беларусі 1 лютага. Наглядальнікі ад Садружнасці ўжо 11-ы раз ажыццяўляюць назіранне ў Беларусі. А ўсяго гэта 116-я місія па назіранні ў краінах Садружнасці.

Асноўная група наглядальнікаў ад СНД прыбудзе ў Беларусь за 2-3 дні да рэферэндуму і будзе ажыццяўляць назіранне ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Члены місіі будуць прысутнічаць пры адкрыцці ўчасткаў рэферэндуму, назіраць за працэсам галасавання і працэдурай падвядзення вынікаў. Усяго ў маніторынгу рэспубліканскага рэферэндуму плануюць задзейнічаць ад 100 да 120 наглядальнікаў ад СНД.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі