8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўропе выразна прасочваецца імкненне да рэваншу. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка 8 снежня ў Маскве на сумесным пасяджэнні савета і 18-га пленарнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мір і бяспека - гэта, бадай, самая важная каштоўнасць для чалавека незалежна ад месца яго пражывання. 80-годдзе Вялікай Перамогі, якое мы адзначаем у гэтым годзе, яшчэ раз нагадвае нам не толькі пра подзвіг савецкага народа, які выратаваў планету ад карычневай чумы, але і пра тыя жахі, нечалавечыя пакуты, схаваныя ў кароткім, але страшным слове - вайна. Падзеі, якія сёння адбываюцца, паказваюць прорву паміж спадзяваннямі простых людзей і палітыкай, якая праводзіцца цяперашнім кіраўніцтвам еўрапейскіх краін. Ігнараванне прынцыпу непадзельнасці бяспекі, гонка ўзбраенняў, недарэчнае разважанне аб непазбежнасці новай вайны ў Еўропе - за гэтым выразна прасочваецца імкненне да рэваншу", - сказаў Ігар Сергяенка.
"Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, складваецца ўражанне, што Еўропе мір не патрэбны. Паверылі, што нарошчванне ваеннага патэнцыялу засцеражэ іх ад небяспекі. Аднак гістарычны вопыт, а таксама ўзровень развіцця сучасных узбраенняў, іх смяротны патэнцыял сведчаць, што не засцеражэ ад небяспекі. Бразганне зброяй, пагрозы, закрыццё граніц - гэта дарога ў нікуды", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергяенка заўважыў, што адзінай альтэрнатывай для чалавецтва з'яўляюцца сумленны і адкрыты дыялог, выпрацоўка механізмаў і гарантый калектыўнай бяспекі, фарміраванне светаўладкавання пры непасрэдным удзеле глабальнай большасці. "Так, сёння цяжка пераканаць еўрапейскіх палітыкаў у марнасці спроб захавання свайго дамінуючага становішча, права аднаасобна вызначаць лёсы цэлых кантынентаў, - канстатаваў ён. - Але, як гаворыцца, усяму свой час, само жыццё і працэсы, якія аб'ектыўна адбываюцца, іх паправяць".
Кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу, што ў краінах НАТА і ў іх саюзнікаў нарастае нездаволенасць праводзімым курсам, аб чым сведчаць шматлікія акцыі грамадзянскага пратэсту. "Некалі эканамічна магутнае аб'яднанне, Еўрасаюз ператвараецца ў нейкае падабенства да міні-НАТА, заклапочанае пошукам грошай на задавальненне патрэбнасцей ваенна-прамысловага комплексу. Энергетычны крызіс, спад вытворчасці, уцёкі капіталу, перагрузка сацыяльнай сістэмы міграцыйнымі і ваеннымі расходамі - усё гэта прамы вынік такой палітыкі", - адзначыў ён.
"Людзі хочуць міру, стабільнасці і дастатку, а ім прапануюць рост цэн, скарачэнне рабочых месцаў, уразанне заработнай платы і дапамог, а ў перспектыве - марненне ў акопах незразумелай вайны", - дадаў Ігар Сергяенка.
Ён заявіў, што Беларусі ёсць што прапанаваць тым палітыкам, хто сапраўды думае пра нацыянальныя інтарэсы, будучыню сваіх народаў. "Ідэя мірнага сумеснага развіцця знаходзіць сваё ўвасабленне ў беларуска-расійскай ініцыятыве "Еўразійская хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі". Яна ў поўнай меры адлюстроўвае зацікаўленасць многіх дзяржаў у стварэнні агульнай прасторы даверу і ўзаемаразумення. Упэўнены, далейшая работа па пашырэнні канцэпцыі хартыі можа стаць добрай асновай нашага супрацоўніцтва са многімі краінамі. З ёй сугучныя і прапановы Прэзідэнта Расіі аб правядзенні ў наступным годзе міжнароднага экспертнага форуму, прысвечанага тэматыцы фарміравання ў Еўразіі архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-