Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 красавіка 2022, 18:47

Каротчанка: да правакацыі ў Бучы маюць дачыненне ЦРУ і брытанская разведка

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да правакацыі ў Бучы маюць дачыненне ЦРУ і брытанская разведка, заявіў карэспандэнту БЕЛТА галоўны рэдактар часопіса "Национальная оборона", расійскі журналіст і ваенны эксперт Ігар Каротчанка.

Паводле яго слоў, усе фэйкі і правакацыі накіраваны на заходнюю аўдыторыю, выключна. "Гэта можна параўнаць з прабіркай з белым парашком, якой трэс у Савеце Бяспекі ААН Колін Паўэл - тагачасны дзяржсакратар ЗША, абгрунтоўваючы пачатую аперацыю ўварвання краін НАТА пад кіраўніцтвам ЗША ў Ірак. Інакш кажучы, гэта спускавы кручок", - сказаў Ігар Каротчанка.

У якасці прыкладу ён прывёў правакацыю ў Бучы аб нібыта масавых забойствах расійскімі ваеннымі мірных жыхароў. "Гэта была разыграная камбінацыя Службы бяспекі Украіны і яе заходніх куратараў. У гэтым выпадку ЦРУ, відавочна, МІ-6. Усё ж такі задача - справакаваць, падштурхнуць еўрапейскія краіны НАТА да таго, што яны нейкім чынам могуць увайсці ў гэты канфлікт. Прынамсі, гэта задача, якую ставіць перад сабой Зяленскі і яго бліжэйшае асяроддзе", - адзначыў эксперт.

Паводле слоў Ігара Каротчанкі, правакацыя ў Бучы мае тры мэты. "Першая - аказаць палітычны націск, дэманструючы так званыя жахі, а на самай справе фэйкі для таго, каб аказаць уплыў на тыя краіны, якія не далучыліся да антырасійскіх санкцый. Перш за ўсё гэта Кітай, Індыя, шэраг іншых краін, дзясяткі дзяржаў, якія дыстанцыраваліся ад заходніх санкцый. Для таго каб нейкім чынам зрабіць іх больш падатлівымі, заходняя прапаганда будзе крычаць аб тым, што здарылася, падаючы гэта як нібыта зверствы расійскіх ваенных. Другая мэта - развязаць рукі для маштабнай ваеннай тэхнічнай дапамогі Зяленскаму ў яшчэ больш значных маштабах. А трэцяя - усё ж такі паспрабаваць даць козыры такім краінам, як Польшча, краіны Балтыі, шэраг іншых дзяржаў, якія фактычна падштурхоўваюць да прамога ваеннага ўмяшання НАТА ў падзеі ва Украіне", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі