Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2019, 09:34

Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па ўзаемадзеянні на прасторы СНД у 2019 годзе пройдуць у Мінску

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на тэму "Аб узаемадзеянні ў рамках СНД у 2019 годзе" адбудуцца 7-8 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Удзельнікі сустрэчы маюць намер абмеркаваць рэалізацыю плана шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на прасторы СНД у мінулым годзе і праект плана на 2019-ы. На разгляд таксама будзе вынесены праект праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі