Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па ўзаемадзеянні краін СНД у ААН пройдуць у Маскве 11 верасня

Палітыка 09.09.2019 | 16:55
Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на тэму "Аб каардынацыі пазіцый дзяржаў Садружнасці па пытаннях парадку дня 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама іншых праблемах, якія закранаюць інтарэсы СНД" пройдуць 11 верасня ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

На сустрэчы прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў маюць намер абмеркаваць пытанні, якія датычацца ўзаемадзеяння дэлегацый СНД у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыярытэтаў краін Садружнасці на 74-й сесіі Генасамблеі ААН, абмяняцца меркаваннямі аб ініцыятывах Вялікабрытаніі, агучаных на Глабальнай канферэнцыі па свабодзе СМІ, якая прайшла ў Лондане ў ліпені бягучага года.

Акрамя таго, удзельнікі кансультацый разгледзяць работу Генеральнай Асамблеі ААН па рэалізацыі парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.