ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 верасня 2021, 17:11

Качанава: у адносінах Беларусі і Малдовы ёсць кропкі росту па многіх напрамках

Наталля Качанава
Наталля Качанава

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адносінах Беларусі і Малдовы ёсць кропкі росту па многіх напрамках. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы ў Беларусі Віктарам Сарачанам, які завяршае дыпламатычную місію ў рэспубліцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рада вас вітаць у Савеце Рэспублікі. На жаль, сустрэча праходзіць у сувязі з тым, што вы завяршаеце сваю місію ў нашай краіне. Але ў любым выпадку вы застаняцеся добрым сябрам Беларусі. Перш за ўсё хачу адзначыць той узровень дружалюбных адносін, які склаўся паміж нашымі краінамі, канструктыўны дыялог на самым высокім і вышэйшым узроўнях. Гэта, вядома, у многім ваша заслуга", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, за гады работы ў Беларусі паслом зроблена нямала. "Таму я хачу шчыра падзякаваць вам за гэту работу, якая дала магчымасць сёння нам мець такія добрыя адносіны паміж нашымі краінамі. Адбыліся візіты прэзідэнтаў нашых краін, сустрэча старшынь парламентаў у гэтым годзе. За 7 месяцаў, нягледзячы на кавідныя праблемы, у нас вырас тавараабарот. Гэта вельмі важна. Мы ўдзячныя, што ўстаноўлены помнік нашаму земляку Францыску Скарыне ў Кішынёве, - адзначыла спікер. - Мы разлічваем на прадаўжэнне такога ж канструктыўнага супрацоўніцтва. Мы гатовы супрацоўнічаць. Гэта трэба нашым краінам і народам. У нас ёсць кропкі росту ў гандлі, эканоміцы, сацыяльнай сферы. Мы і ў далейшым разлічваем на вашу дапамогу і падтрымку. Мы заўсёды адчувалі, што вы той чалавек, які па-добраму ставіцца да нашай краіны і людзей".

"Я ўдзячны за тое, што вы згадзіліся сёння мяне прыняць, - сказаў Віктар Сарачан. - Мне вельмі прыемна было працаваць у Беларусі з усімі галінамі ўлады, вырашаючы вельмі сур'ёзныя пытанні. Я ведаў заўсёды, што тут у мяне ёсць падтрымка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі