ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лістапада 2019, 09:09

Яўка выбаршчыкаў за чатыры дні датэрміновага галасавання склала 27,5 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 27,5 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 26,14 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 29,43 працэнта, у Гомельскай - 29,96 працэнта, у Гродзенскай - 27,24 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за чатыры дні датэрміновага галасавання прыйшлі 28,65 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 29,48 працэнта, у Мінску - 23,05 працэнта.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі