ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 13 ліпеня 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 мая 2020, 09:01

Еўрапарламент адобрыў пагадненні з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі

Фота з архіва
Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапарламент адобрыў пагадненні з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэнні Еўрапарламента, якое трансліравалася ў анлайн-рэжыме, большасць дэпутатаў прагаласавалі за прыняцце абодвух дакументаў.

Пагадненні будуць накіраваны ў Савет Еўрасаюза для падпісання, пасля чаго Беларусь і ЕС змогуць абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі і тыс самым завяршыць працэдуру ратыфікацыі. Пагадненні ўступяць у сілу адначасова ў першы дзень другога месяца пасля гэтага. Планавалася, што гэта можа адбыцца ў чэрвені, аднак цяпер зразумела, што тэрміны ўступлення ў сілу пагадненняў зрушваюцца як мінімум на ліпень.

Беларускі бок ратыфікаваў пагадненні яшчэ ў красавіку: 2 красавіка іх адобрылі Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, 9 красавіка законы аб ратыфікацыі пагадненняў падпісаў Прэзідэнт.

Пагадненне па візах прадугледжвае зніжэнне кошту "шэнгена" для беларусаў да 35 еўра. Многія візавыя працэдуры стануць прасцей, рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі - да 30 дзён). Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі

змогуць звяртацца па візу без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку.

Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на год (цяпер) да 180.

З уступленнем у сілу пагаднення па рэадмісіі Беларусь і Еўрапейскі саюз павінны будуць ажыццяўляць прыём назад на сваю тэрыторыю ўласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць альбо перасталі адпавядаць крытэрыям легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго.

Беларусь і ЕС пачалі перагаворы па пагадненнях аб візах і рэадмісіі ў 2014 годзе. Аднак па шэрагу прычын узгадніць дакументы бакі хутка не змаглі і падпісалі іх 8 студзеня 2020 года. Цырымонія адбылася ў Бруселі. Аб беларускага боку подпісы пад пагадненнямі паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Еўрасаюз прадстаўлялі намеснік прэм'ер-міністра - міністр унутраных спраў Харватыі Давар Бажынавіч (Харватыя старшынствуе ў Еўрапейскім савеце) і еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі