Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЕС зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах - Віктарын

Палітыка 07.08.2019 | 11:16
Андрэа Віктарын
Андрэа Віктарын

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах. Аб гэтым заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі розныя аспекты беларуска-еўрапейскіх адносін. "Мы хочам развіваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Еўрапейскі саюз пацвярджае і прызнае канструктыўную пазіцыю, якую Беларусь займае на міжнароднай арэне па пытаннях урэгулявання крызісу ва Украіне", - сказала дыпламат. "Мы прызнаём ваш уклад у забеспячэнне міру ў рэгіёне, цэнім супрацоўніцтва Беларусі ў рамках "Усходняга партнёрства", - дадала яна.

Андрэа Віктарын завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Кіраўніком прадстаўніцтва ЕС яна назначана ў 2015 годзе. За час яе работы ў гэтай якасці ў нармалізацыі адносін адбыўся значны прагрэс. "Самае галоўнае, што яны атрымліваюць развіццё па многіх напрамках", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Асобна спікер спыніўся на міжпарламенцкім супрацоўніцтве, якое, на яго думку, знаходзіцца на недастатковым узроўні. "Нам трэба развіваць адносіны, знаходзіць агульныя падыходы, кропкі ўзаемадзеяння. Трэба ісці наперад. Можа, крокі будуць невялікімі, але трэба, каб іх было больш", - сказаў ён.

У Палаце прадстаўнікоў жадаюць паспяховай работы новаму кіраўніку Еўрапарламента Давіду-Марыі Сасолі. "Хацелі б, каб у нас усталяваліся канструктыўныя кантакты і работа", - абазначыў спікер пазіцыю беларускіх парламентарыяў.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што Беларусь і ЕС рушылі наперад у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у тым ліку інвестыцыйным. Ён растлумачыў, чаму для беларускіх улад настолькі значны менавіта гэты аспект у адносінах з Еўропай. "У Беларусі важнейшае пытанне - узровень жыцця людзей: працоўныя месцы, зарплаты. Гэта хвалюе ўладу", - падкрэсліў спікер.

На сустрэчы абмяркоўвалася пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, падпісанне якога чакаецца восенню, а таксама маючы адбыцца візіт у Беларусь вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні.

ЕС - другі па значнасці рынак для беларускага экспарту. У 2015-2018 гадах двухбаковы тавараабарот павялічыўся з $14,4 млрд да $17,3 млрд, у тым ліку экспарт з Беларусі вырас з $8,6 млрд да $10,2 млрд.

У 2018 годзе з краін ЕС прыцягнута $5,4 млрд інвестыцый, у тым ліку прамых - $4,6 млрд (у 2017-м гэтыя паказчыкі былі на ўзроўні $5,2 млрд і $4,2 млрд адпаведна).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.