Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 снежня 2018, 19:36

Ермаловіч: далейшая гарманізацыя падатковага заканадаўства Беларусі і РФ патрабуе дадатковага абмеркавання

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па гарманізацыі падатковага заканадаўства Беларусі і РФ будзе прадоўжана, далейшыя крокі патрабуюць дадатковага абмеркавання. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Далейшая гарманізацыя або ўніфікацыя падатковага заканадаўства, як прапанавана расійскім бокам, патрабуе дадатковага абмеркавання, разумення таго, што ж закладваецца ў гэту тэму расійскімі калегамі", - адзначыў Максім Ермаловіч.

Ён дадаў, што Беларусь не адмаўляецца ад гэтай работы, якая вядзецца і ў ЕАЭС, паколькі яна зыходзіць з абавязацельстваў па дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Яна вялася і будзе прадоўжана ў будучым", - падкрэсліў кіраўнік Мінфіна.

Максім Ермаловіч дадаў, што падатковыя сістэмы Беларусі і Расіі блізкія. "Ёсць некаторыя адрозненні ў стаўках асобных падаткаў, адрозненні ў падатковых ільготах. Але гэта работа стандартная для любой дзяржавы. Гарманізацыя не азначае ўніфікацыю ўсяго заканадаўства. У кожнай краіны ёсць свае прыярытэты дзяржаўнай эканамічнай палітыкі. У залежнасці ад гэтых прыярытэтаў выбудоўваецца ўнутранае падатковае заканадаўства", - сказаў міністр. Па "знешнім контуры" краіны працуюць у аднолькавых умовах: мытныя тарыфы сінхранізаваны. Тое ж датычыцца парадку спагнання ўскосных падаткаў адносна экспартуемых тавараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі