Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 кастрычніка 2021, 14:22

Дыскусійныя пытанні застаюцца. Сталі вядомы падрабязнасці чарговай сустрэчы ў Лукашэнкі па Канстытуцыі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка расказаў падрабязнасці праведзенай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па дапрацоўцы праекта новай Канстытуцыі краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рабочая група створана распараджэннем Прэзідэнта. Практычна кожны дзень працуем з праектам Канстытуцыі, які выпрацаваны Канстытуцыйная камісіяй. Гэта значыць мы працуем не на голым месцы. Задзейнічаны прадстаўнікі розных структур, экспертная супольнасць. У групу ўвайшлі кіраўнікі, якія маюць вопыт кіраўніцкай дзейнасці ў розных сферах, юрысты, вопытныя супрацоўнікі. Задача стаіць дапрацаваць, дашліфаваць. Ёсць шэраг напрамкаў, якія патрабуюць недзе большага абмеркавання і дапрацоўкі. Каб мы маглі выйсці з праектам Канстытуцыі, што ў далейшым будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне і рэферэндум", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Ігар Сергяенка расказаў: на праведзенай сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўваліся канкрэтныя напрамкі дзейнасці рабочай групы па шэрагу пытанняў, у тым ліку адносна стутусу Усебеларускага народнага сходу, паўнамоцтваў розных органаў і іншых палажэннях Канстытуцыі. "Работа чакаецца скрупулёзная, напружаная. Таму што па Канстытуцыі жыць гады і дзесяцігоддзі", - падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць ужо канкрэтныя рашэнні наконт фарміравання і колькасці Усебеларускага народнага сходу, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта сказаў: "Не хачу ўводзіць у зман. Яшчэ трэба будзе выпрацаваць падыходы, як будзе фарміравацца УНС. Сама назва - Усебеларускі народны сход - шырокія слаі грамадства. Як рэгіёны будуць прадстаўлены, дзеючыя дэпутаты... Па колькасці таксама пакуль яшчэ пытанне дыскусійнае. Ён павінен прадстаўляць усе слаі грамадства. Але разам з тым не павінен быць грувасткім. Павінен быць у меру кампактным. Над гэтымі пытаннямі ў тым ліку будзе працаваць група", - расказаў Ігар Сергяенка.

Ён разлічвае, што ў цэлым працэс дапрацоўкі зойме каля месяца. "Думаю, што да снежня, можа, да канца лістапада выйдзем на ўсенароднае абмеркаванне", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Гэта ж сур'ёзны дакумент. Эпахальны, я нават сказаў бы. Трэба глядзець наперад, як ён будзе працаваць далей, якія ў нас сёння рызыкі, выклікі і пагрозы і якія будуць заўтра. Не проста так - сесці і напісаць юрыдычныя фармулёўкі, а зыходзячы з вопыту папярэдніх пакаленняў нешта спрагназаваць. Работа вельмі сур'ёзная", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі