Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2018, 09:35

Дыпламаты Беларусі і Судана выступілі за наданне большай дынамікі двухбаковым адносінам

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццю двухбаковых адносін Беларусі і Судана неабходна надаць больш дынамікі. Аб гэтым было заяўлена 7 верасня на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з паслом Судана ў Беларусі Нурам аль-Даіемам Абд аль-Гадзірам Хамадам аль-Ніелам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі выказалі задавальненне ўзроўнем палітычнага дыялогу, згадзіўшыся з неабходнасцю падтрымання існуючай пазітыўнай дынамікі палітычных кантактаў, у першую чаргу - на вышэйшым узроўні. Акрамя таго, адзначана неабходнасць больш дынамічнага ўзаемадзеяння па іншых напрамках, уключаючы ўзаемны гандаль і сумесныя праекты ў прамысловай і сельскагаспадарчай сферах.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб падтрыманні рэгулярных кантактаў паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і пасольствам Судана ў мэтах забеспячэння вырашэння актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з улікам дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Судана з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага пашырэння дружалюбных і канструктыўных адносін паміж Мінскам і Хартумам.

На сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-суданскага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі