Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2020, 12:10

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб самарэгулюемых арганізацыях"

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб самарэгулюемых арганізацыях", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект накіраваны на стварэнне прававых умоў для ўкаранення ў Беларусі механізмаў самарэгулявання прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці, што з'яўляецца важным элементам стратэгіі эканамічнага развіцця краіны.

Самарэгуляванне мае на ўвазе альтэрнатыўны механізм прыватнага кантролю і рэгулявання прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці. Яго ключавой ідэяй з'яўляецца размеркаванне функцый кантролю і нагляду за дзейнасцю суб'ектаў у пэўнай сферы і адказнасці за іх дзеянні паміж дзяржавай і самімі ўдзельнікамі рынку.

Сусветны вопыт паказвае, што самарэгуляванне бізнесу можа быць эфектыўнай альтэрнатывай дзяржаўнаму ўмяшанню ў эканоміку, забяспечваючы зніжэнне дзяржаўных расходаў на рэгуляванне, а таксама большую гібкасць і ўвагу да інтарэсаў удзельнікаў рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі