Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 сакавіка 2022, 16:41

Дэпутат: кадравыя супрацоўнікі разведкі Украіны не маюць права знаходзіцца ў нашай краіне

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кадравыя супрацоўнікі разведкі Украіны не маюць права знаходзіцца ў нашай краіне. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Сяргей Дзік, каменціруючы інфармацыю, прадастаўленую КДБ журналістам аб тым, што пад прыкпыццём пасольства Украіны ў Беларусі працавалі разведчыкі, паведамляе БЕЛТА.

"Дыпмісія павінна садзейнічаць развіццю адносін паміж краінамі, а тут наадварот ускладняецца і без таго вельмі цяжкая сітуацыя цяпер. І я лічу, што ўсе тыя, хто з'яўляецца кадравымі супрацоўнікамі разведкі Украіны і працуе пад дыпламатычным прыкрыццём, не маюць права знаходзіцца ў нашай краіне", - сказаў Сяргей Дзік.

Дэпутат падкрэсліў: афіцыйнае прабачэнне ад украінскага боку наўрад ці паступіць. "Але нашы грамадзяне павінны гэта разумець, а нашы спецслужбы - узмацніць кантраль за дзеяннімі дыпламатычных супрацоўнікаў Украіны", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі