Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 снежня 2021, 18:17

Дапрацаваны праект пагаднення аб утварэнні савета кіраўнікоў выбарчых органаў СНД

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося дадатковае пасяджэнне экспертнай групы па пытанні ўтварэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У рэжыме відэаканферэнцыі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Сакратарыята Савета МПА СНД і Выканаўчага камітэта Садружнасці.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі ад Беларусі, Кыргызстана і Расіі. З іх улікам эксперты дапрацавалі і ўзгаднілі тэкст праекта пагаднення, які будзе накіраваны для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. Пасля завяршэння гэтай працэдуры праект пагаднення ва ўстаноўленым парадку будзе ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

У прэс-службе нагадалі, што ініцыятыва стварэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц СНД належыць Узбекістану. Плануецца, што савет будзе займацца забеспячэннем супрацоўніцтва паміж выбарчымі органамі краін Садружнасці і садзейнічаць удасканаленню выбарчага працэсу ў дзяржавах з улікам набытага імі вопыту ў галіне правядзення выбараў і рэферэндумаў у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі. У склад савета ўвойдуць кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў дзяржаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі