Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Бязвізавае знаходжанне ў Беларусі на працягу 5 сутак не запатрабуе ад іншаземцаў выканання дадатковых фармальнасцей - МЗС

Палітыка 10.01.2017 | 10:21

10 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Бязвізавае знаходжанне ў Беларусі на працягу пяці сутак не запатрабуе ад іншаземцаў выканання дадатковых фармальнасцей. Аб гэтым заявіў журналістам начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення, 80 дзяржаў, для грамадзян якіх уведзены бязвізавы ўезд на тэрмін не больш як пяць сутак праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, - гэта асноўныя партнёры Беларусі ў свеце - усе еўрапейскія краіны, развітыя эканомікі свету, буйнейшыя краіны, якія сталі на шлях развіцця. "Спіс краін, зразумела, не выпадковы, і размова ідзе аб тым, каб адкрыць нашу краіну фактычна для ўсяго свету", - сказаў Ігар Фісенка.

Ён таксама растлумачыў, чаму магчымасць бязвізавага ўезду ўстаноўлена на пяць сутак. "Гэта менавіта той тэрмін, на працягу якога іншаземцу няма неабходнасці рэгістравацца ў органах унутраных спраў. Такім чынам, у тых іншаземцаў, якія будуць прыбываць без віз праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, не будзе неабходнасці наогул выконваць нейкія фармальнасці: ні атрымліваць візу, ні рэгістравацца", - заявіў Ігар Фісенка.

"У плане афіцыйных кантактаў мы лічым, што неабходна прытрымлівацца правіл узаемнасці. Гэта значыць, мы будзем адкрывацца для афіцыйных кантактаў настолькі, наколькі да гэтага будуць гатовы нашы партнёры. Такія прапановы намі накіраваны. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час мы атрымаем рэакцыю", - дадаў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".

Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як пяць сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.