Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуская дэлегацыя на сесіі ў Парыжы заклікала пазбягаць палітызацыі ЮНЕСКА

Палітыка 16.10.2019 | 10:17
Фота пасольства Беларусі ў Францыі
Фота пасольства Беларусі ў Францыі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на 207-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА заклікала дзяржавы - члены арганізацыі пазбягаць яе палітызацыі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік пры ЮНЕСКА Ігар Фісенка. "У сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў усе дзяржавы-члены пазбягаць палітызацыі работы ЮНЕСКА і сканцэнтраваць сваю работу на садзейнічанні развіццю навукі, адукацыі і культуры ва ўсім свеце, што адпавядае мандату і духу ЮНЕСКА", - адзначылі ў пасольстве.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні, пастаянны прадстаўнік Беларусі адзначыў паспяховае правядзенне ў чэрвені 2019 года ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў і падкрэсліў іх вялікае значэнне для развіцця спорту, а таксама падтрымання міру ў рэгіёне. Ён адзначыў, што 3-4 верасня ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій", арганізаваная сумесна Беларуссю і Сакратарыятам ААН.

Сесія Выканаўчага савета ЮНЕСКА праходзіць 10-23 кастрычніка ў штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы. Яе асноўнай тэмай сталі пытанні рэфармавання ЮНЕСКА, наданне дадатковай дынамікі рабоце, а таксама падрыхтоўка маючай адбыцца ў лістападзе 2019 года 40-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА і планаванне бюджэту на 2020-2021 гады.

Беларусь была выбрана ў склад Выканаўчага савета ЮНЕСКА ў час 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2017 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.