ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 снежня 2019, 15:16

Беларусь з ініцыятывай перазапуску Хельсінкскага працэсу апярэдзіла час на 5 гадоў - Савіных

Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з ініцыятывай перазапуску Хельсінкскага працэсу апярэдзіла час як мінімум на пяць гадоў. Такое меркаванне ў час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Беларусь не раз выступала з заклікам аднавіць шырокі дыялог па пытаннях міжнароднай бяспекі па аналогіі з Хельсінкскім працэсам. "Тое, што Беларусь выйшла з гэтай ініцыятывай, - вельмі добра. Мы апярэдзілі час мінімум на пяць гадоў. Ён калі-небудзь настане, і калісьці ўсё роўна трэба будзе садзіцца за стол перагавораў", - адзначыў Андрэй Савіных.

Ён дадаў, што міратворчая ініцыятыва станоўча паўплывала на рэпутацыю Беларусі на міжнароднай арэне. Гэты эфект захаваецца на многія гады, падкрэсліў дэпутат.

Як паведамлялася, 8 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані" заявіў аб неабходнасці правядзення ў бліжэйшыя гады міжнароднага саміту ў рамках новага працэсу "Хельсінкі" - пад эгідай АБСЕ, а магчыма, і пад эгідай ААН. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку падтрымліваць усе канструктыўныя ідэі, накіраваныя на пераадоленне раздзяляльных ліній, захаванне міру: "Хельсінкі-2", дыялог Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і НАТА, спалучэнне з кітайскім праектам "Пояс і шлях", з ШАС, АСЕАН, стварэнне пояса лічбавага добрасуседства.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі