ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 мая 2019, 13:04

Беларусь выступае за пераадоленне супярэчнасцей паміж ЕС і Расіяй - Макей

Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

14 мая, Брусель /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за пераадоленне супярэчнасцей паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канфрантацыі і супярэчнасці, якія прадаўжаюцца паміж Усходам і Захадам, паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам - праблема для нас, таму што мы знаходзімся паміж двума буйнымі лагерамі. Мы пакутуем ад гэтай канфрантацыі і хацелі б яе пазбегнуць", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, для пераадолення супярэчнасцей паміж буйнымі блокамі Беларусь выступае за інтэграцыю інтэграцый. "На наш погляд, яна магла б нейкім чынам аб'яднаць два інтэграцыйныя працэсы ў нашым рэгіёне - еўразійскі і еўрапейскі", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі