Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь удзельнічае ў выпрацоўцы рэкамендацый па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у космасе

Палітыка 20.08.2018 | 14:00
Фота пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
Фота пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзельнічае ў выпрацоўцы рэкамендацый па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

З удзелам Беларусі ў Жэневе адбылася сесія Групы ўрадавых экспертаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Гэта група была сфарміравана з прадстаўнікоў 25 дзяржаў - членаў ААН. Беларусь на сесіі ў групе прадставіў начальнік аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Мікалай Аўсянка.

Асноўнай задачай групы з'яўляецца выпрацоўка рэкамендацый адносна субстантыўных элементаў міжнароднага дагавора аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы і садзейнічанне больш хуткаму пачатку перагавораў. Распрацоўка і ўзгадненне праекта міжнароднага дагавора аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы стане важным крокам у забеспячэнні бяспекі дзяржаў, іх касмічных аб'ектаў, а таксама дасць магчымасць істотна ўмацаваць міжнародны мір і бяспеку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).