Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь у сферы падтрымання бяспекі дэманструе найлепшую практыку - пасол

Палітыка 08.11.2018 | 10:41

8 лістапада, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь у справе пашырэння бяспекі і рэагавання на ўзнікаючыя ў сувязі з гэтым выклікі дэманструе найлепшую сусветную практыку. Такое меркаванне журналістам выказаў пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў напярэдадні саміту АДКБ, што праходзіць у Астане 8 лістапада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат канстатаваў змяненне рыторыкі ў свеце апошнім часам. Яна становіцца больш агрэсіўнай, і ўсіх цікавяць наступствы гэтага, ці будуць якія-небудзь актыўныя дзеянні. "Свет аб'ектыўна рухаецца па той траекторыі, якая вызначана падзеямі апошніх гадоў", - адзначыў Анатоль Нічкасаў.

Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на вострую міграцыйную праблему, з якой сутыкнулася Еўропа. Гэтыя працэсы натуральным чынам уплываюць і на Беларусь, у тым ліку з пункту гледжання забеспячэння бяспекі. "З'яўляюцца бар'еры, уключаючы фізічныя, нават унутры ЕС", - заўважыў пасол.

Паводле яго слоў, Беларусь не застанецца безудзельнай да ўзнікаючых выклікаў. "Тут наша краіна можа дэманстраваць найлепшую еўрапейскую і сусветную практыку для сваіх партнёраў і суседзяў. А гэта вялікі рэгіён, - сказаў Анатоль Нічкасаў. - Роля, якую адыгрывае Беларусь, ацэнена ў свеце, яе ведаюць. Я ўпэўнены, што гэтыя ацэнкі будуць перарастаць у якасныя рэзультаты".

Дыпламат расказаў, што за апошні час на ўзроўні МЗС і дыпкорпуса была праведзена вялікая работа па фарміраванні падыходаў да рэалізацыі міралюбівага парадку дня. Злабадзённыя пытанні сучаснасці будуць разгледжаны і на саміце АДКБ у Астане. Адзначана, што ў Беларусі нядаўна прайшлі некалькі міжнародных мерапрыемстваў, якія таксама датычацца бяспекі. Апошняе з іх - сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі. "Тыя мерапрыемствы, якія былі праведзены, адыгралі сваю ролю. Гэта асабліва відаць з Казахстана, таму ўто наш стратэгічны партнёр прыняў самы актыўны ўдзел у мінскіх канферэнцыях, - сказаў Анатоль Нічкасаў. - Падтрымалі напрамак як самой Мюнхенскай канферэнцыі, так і намаганні Беларусі ў адпрацоўцы гэтага складанага пытання. Тут Казахстан - наш саюзнік і партнёр, як гэта пацвярджаецца ўсёй гісторыяй нашых адносін".

Пасол закрануў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам, адзначыўшы нядрэнную дынаміку ў тавараабароце. "Нашы чаканні і тыя нашы намаганні, якія мы прыкладаем для таго, каб дасягнуць мільярднага тавараабароту, цалкам рэальныя. І наша задача - гэту планку перасягнуць у бягучым годзе". - сказаў ён.

Анатоль Нічкасаў удакладніў, што, акрамя традыцыйных напрамкаў узаемадзеяння: кааперацыі ў машынабудаванні, супрацоўніцтва ў харчовай прамысловасці, сельскай гаспадарцы - бакі вядуць сумесную работу ў інавацыйных сферах. "Сёння можна гаварыць, што мы прапрацоўваем і набліжаемся да рэалізацыі даручэнняў, звязаных са стварэннем сумеснай вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў, якія неабходны для народнай гаспадаркі. Мы сумесна рэалізуем шэраг праектаў, звязаных з лічбавізацыяй. Казахстан заснаваў Міжнародны фінансавы цэнтр "Астана", і спецыялісты беларускага ПВТ разам са сваімі калегамі ў Казахстане распрацоўваюць софт для забеспячэння дзейнасці гэтага вялікага цэнтра", - расказаў пасол.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.