Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь разлічвае на цеснае супрацоўніцтва з В'етнамам як старшынёй АСЕАН у 2020-2021 гадах

Палітыка 10.09.2019 | 09:10
Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на цеснае супрацоўніцтва з В'етнамам як старшынёй Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) у 2020-2021 гадах. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас 9 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята - Дня незалежнасці В'етнама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Беларусь і В'етнам звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны, якія цяпер актыўна развіваюцца па ўсіх напрамках. Ён паведаміў, што ў бліжэйшы час беларуская ўрадавая дэлегацыя наведае В'етнам, што будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва.

Андрэй Дапкюнас абазначыў таксама важнасць кантактаў па лініі народнай дыпламатыі і заслугу ў гэтым Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В'етнама ў Беларусі Фам Хай у сваю чаргу падкрэсліў, што В'етнаму за перыяд сваёй незалежнасці пачынаючы з 1945 года давялося пераадолець вялікія цяжкасці, але краіна дасягнула значных поспехаў. У тым ліку расце аўтарытэт В'етнама на міжнароднай арэне. Дынамічна развіваюцца і беларуска-в'етнамскія адносіны, у прыватнасці эфектыўна рэалізуюцца сумесныя эканамічныя праекты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў