ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 5 жніўня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 чэрвеня 2020, 18:51

Беларусь разлічвае на плённыя перагаворы з ЕС па рамачным і мытным пагадненнях - Макей

Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на плённыя перагаворы з ЕС па рамачным і мытным пагадненнях. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння ў час відэаканферэнцыі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Для Беларусі адным з адчувальных вынікаў "Усходняга партнёрства" за апошняе дзесяцігоддзе з'яўляецца падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, якія ўступяць у сілу з 1 ліпеня. Цяпер мы разлічваем на плённыя перагаворы з ЕС па мытным пагадненні і пачатак перагавораў па рамачным пагадненні Беларусь - ЕС у якасці наступных лагічных крокаў", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што Беларусь па-ранейшаму прыхільная да бачання "Усходняга партнёрства" як неканфрантацыйнага праекта, накіраванага на стварэнне зоны міру, стабільнасці і працвітання ў рэгіёне. На яго думку, гэта ініцыятыва ЕС павінна адпавядаць індывідуальным патрэбнасцям і амбіцыям кожнага з партнёраў, матывуючы іх на сумесную работу, быць блізкім да людзей і прыносіць адчувальныя вынікі. "Мы гатовы і ў далейшым садзейнічаць таму, каб гэта будучае стала рэальнасцю", - заявіў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі