Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лютага 2020, 10:43

Беларусь ніколі не будзе сябраваць з некім за кошт некага - Макей

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ніколі не будзе сябраваць з некім за кошт некага. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў 15 лютага "Известиям" у час свайго ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе БЕЛТА.

"Ніколі Беларусь не сябравала і не будзе сябраваць з некім за кошт некага, на шкоду каму-небудзь або супраць каго-небудзь. Мы хочам нармальныя, добрыя адносіны з усімі нашымі партнёрамі. Зразумела, з суседзямі яны аб'ектыўна будуць больш блізкімі", - сказаў міністр.

Такім чынам Уладзімір Макей адказаў на пытанне, ці будзе Беларусь развіваць адносіны з ЗША на шкоду супрацоўніцтву з Расіяй. Ён таксама не лічыць, што Беларусь можна ўцягнуць у сферу нейкага ўплыву. "Яна была, ёсць і будзе знаходзіцца тут, у Еўропе, дзе побач ёсць вялікія суседзі, а ёсць суседзі крыху меншыя. Вядома, мы зведваем пэўны ўплыў гэтых краін. Але сказаць, што можна ўзяць і перамясціць Беларусь на амерыканскі кантынент або каб яна была больш схільная да амерыканскага ўплыву, абсалютна немагчыма. Мы застанёмся там, дзе мы ёсць", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь гатова сябраваць з усімі - умацоўваць і развіваць традыцыйна дружалюбныя адносіны з Расіяй, але і паралельна з іншымі важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі, уключаючы ЕС і ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі