Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 красавіка 2019, 13:01

Беларусь і Вялікабрытанія разлічваюць на пашырэнне ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Вялікабрытанія разлічваюць на пашырэнне ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва. Размова аб гэтым з акцэнтам на гуманітарнай сферы ішла ў Мінску ў час сустрэчы члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам Вялікабрытаніі Алега Румо з членам камітэта Палаты лордаў па справах Еўрапейскага саюза, падкамітэта па знешніх сувязях Элісан Мэры Суці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Румо адзначыў, што беларускія парламентарыі наведалі Вялікабрытанію ў 2017 годзе. У час візіту абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах. У 2018-м дэлегацыя парламента Вялікабрытаніі пабывала ў Беларусі. І перагаворы таксама былі плённымі.

У Савеце Рэспублікі чакаюць, што цяперашні візіт Элісан Мэры Суці стане прадаўжэннем гэтага супрацоўніцтва і надасць яму новую якасць. На сустрэчы абмяркоўваліся канкрэтныя сумесныя праекты ў гуманітарнай сферы.

Алег Румо, які ўзначальвае НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, расказаў аб шматгадовым супрацоўніцтве з калегамі з Оксфардскага ўніверсітэта. Ідзе абмен спецыялістамі, тэхналогіямі, сувязі наладжаны не толькі паміж спецыялістамі, але і паміж пацыентамі пасля трансплантацыі. Яны праводзяць сумесныя сацыяльныя акцыі: футбольныя матчы, велапрабегі і гэтак далей.

Сенатар лічыць, што ў Вялікабрытаніі ў сувязі з Brexit з'яўляюцца новыя магчымасці супрацоўнічаць з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС. Элісан Мэры Суці ў сваю чаргу адзначыла, што разлічвае абмеркаваць пытанні, якія маюць узаемны інтарэс, глабальныя праблемы і выклікі, актуальныя для абедзвюх краін. У Беларусь яна прыехала ў рамках праекта COMPASS, які фінансуецца брытанскім урадам. Напярэдадні член камітэта Палаты лордаў па справах Еўрапейскага саюза выступіла ў БДУ з лекцыяй па міжнародных адносінах, у прыватнасці, па праблемах Brexit. Акрамя таго, яна ўдзельнічала ў трэнінгу па брытанскіх парламенцкіх дэбатах. Яе ўразіў узровень падрыхтоўкі беларускіх студэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі