Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 студзеня 2019, 14:26

Беларусь і Венгрыя падпісалі мемарандум паміж міністэрствамі замежных спраў аб садзейнічанні міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву

14 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя падпісалі мемарандум паміж міністэрствамі замежных спраў аб садзейнічанні міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, падпісана міжурадавае беларуска-венгерскае пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый. Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі таксама падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2019 год.

Дакументы падпісаны сёння ў Мінску. З беларускага боку подпіс пад дакументамі паставіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, з венгерскага - міністр замежных спраў і знешняга гандлю Петэр Сіярта.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі