16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч 15 снежня правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі па пытаннях палітыкі бяспекі, сустаршынёй беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Петэрам Стараі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Будапешце.
Адбыўся абмен меркаваннямі аб магчымасцях і фарматах актывізацыі беларуска-венгерскага міжведамаснага дыялогу.
Было таксама разгледжана кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічным напрамку.-0-