Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 чэрвеня 2020, 16:59

Беларусь і Расія завяршаюць працэдуры па змяненні ўмоў крэдыту для БелАЭС

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным адбылася па ініцыятыве беларускага боку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Раман Галоўчанка падзякаваў свайму расійскаму калегу за віншаванне ў сувязі з назначэннем яго на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі. Адбылося абмеркаванне графіка бліжэйшых двухбаковых сустрэч, а таксама плануемых мерапрыемстваў у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

Кіраўнікі ўрадаў адзначылі станоўчую дынаміку рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей, у тым ліку па змяненні ўмоў расійскага крэдыту на будаўніцтва БелАЭС. Усе неабходныя рашэнні прыняты, цяпер завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

Прэм'ер-міністры абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адпаведныя даручэнні па актывізацыі ўзаемадзеяння будуць дадзены ведамствам дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі