Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 кастрычніка 2020, 12:36

Беларусь і Манголія абмеркавалі супрацоўніцтва ў прадухіленні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслаў Чапурны 22 кастрычніка сустрэўся з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі Гамбажавынам Арыунбуянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі ў галіне прадухілення і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларусь і Манголія маюць падобныя пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, выступаюць супраць стварэння аднапалярнага свету і за захаванне інтарэсаў сярэдніх і малых дзяржаў. Манголія стала адной з першых краін, якія прызналі дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь (снежань 1991 года). Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 года. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Манголіі адкрыта ў 2014 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі