Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 сакавіка 2019, 14:59

Беларусь і КНР абмеркавалі маючую адбыцца сустрэчу лідараў дзвюх краін у час форуму "Адзін пояс, адзін шлях"

20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмеркавалі маючую адбыцца сустрэчу лідараў дзвюх краін у рамках другога міжнароднага форуму па супрацоўніцтве "Адзін пояс, адзін шлях". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Гэтыя пытанні разгледжаны 20 сакавіка на перагаворах міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымінам. Абмеркаваны таксама актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін.

Міністр замежных спраў Беларусі падкрэсліў важнасць удзелу ўрадавай дэлегацыі КНР у мерапрыемствах форуму па кітайска-беларускім супрацоўніцтве і рэгіянальным развіцці ініцыятывы "Пояс і шлях", які пройдзе ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" у ліпені.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў красавіку азнаямленчай экскурсіі кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у нашай краіне, у індустрыяльны парк "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі