ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2021, 10:52

Беларусь і Кітай адкрылі сумесны Год рэгіёнаў

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў беларускім знешнепалітычным ведамстве адбылася цырымонія адкрыцця Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая ў 2021-2022 гадах. Афіцыйнымі дыпламатычнымі нотамі абмяняліся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі таксама прыняла ўдзел намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна. Абмен нотамі міністэрстваў замежных спраў сведчыць аб афіцыйным пачатку Года рэгіёнаў і ўступленні ў дзеянне плана мерапрыемстваў па яго рэалізацыі. Акрамя таго, прадугледжана магчымае прадаўжэнне Года рэгіёнаў на 2023 год.

Развіваць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў Беларусь і Кітай не пачынаюць з нуля. Узаемадзейнічаць у такім фармаце ўжо стала традыцыяй. Кожная з шасці беларускіх абласцей і Мінск ўстанавілі пабрацімскія сувязі з дзвюма і больш правінцыямі Кітая. Паміж гарадамі дзвюх краін падпісана каля 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Беларусь замацавалася не толькі ў Пекіне, дзе працуе пасольства рэспублікі. Таксама адкрыты генеральныя консульствы ў Гуанчжоу, Чунцыне і Шанхаі. У бліжэйшы час з'явіцца генконсульства ў Ганконгу.

"Па маім глыбокім перакананні, менавіта рэгіянальнае супрацоўніцтва стварае аснову рознабаковага шматузроўневага супрацоўніцтва паміж краінамі, асабліва з Кітаем. Гэта датычыцца і гандлёва-эканамічных сувязей - перш за ўсё, і навукова-тэхнічных, і сацыяльна-гуманітарных, і, самае галоўнае, чалавечых кантактаў. Адметнасць рэгіянальнага супрацоўніцтва ў тым, што яно збліжае народы", - адзначыў Мікалай Барысевіч.

Дамоўленасць аб правядзенні сумеснага Года рэгіёнаў была дасягнута ў студзені ў час тэлефоннай размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам. "У мэтах развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва прапанавана аб'явіць Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая", - паведамляла па выніках размовы прэс-служба беларускага лідара.

Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая з'яўляецца трэцім тэматычным годам паміж краінамі. У 2018 годзе прайшоў Год турызму, у 2019-м - Год адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі