Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 верасня 2022, 09:00

Беларусь і Кітай абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей лідараў дзвюх дзяржаў на палях саміту ШАС у Самаркандзе

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік 28 верасня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт быў зроблены на рэалізацыі дамоўленасцей па выніках сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая на палях Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС ва Узбекістане", - гаворыцца ў паведамленні беларускага Міністэрства замежных спраў.

Субяседнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.

Як паведамлялася раней БЕЛТА, у час саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, на якой быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі