Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь і Інданезія зацікаўлены ў актывізацыі прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі

Палітыка 18.09.2018 | 09:06
Фота МЗС
Фота МЗС

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Інданезія зацікаўлены ў актывізацыі прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі. Гэту тэму абмеркавалі 17 верасня ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і старшыня двухбаковай парламенцкай групы дружбы Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі Аданг Судраджат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі лічаць мэтазгодным актывізаваць прамыя кантакты паміж дзелавымі коламі дзвюх дзяржаў, у тым ліку шляхам выкарыстання магчымасцей супрацоўніцтва паміж гандлёва-прамысловымі палатамі. На перагаворах была таксама закранута тэма абмену візітамі на высокім узроўні і пытанне важнасці адкрыцця пасольства Інданезіі ў Беларусі.

Андрэй Дапкюнас і Аданг Судраджат падкрэслілі значны патэнцыял развіцця двухбаковых адносін і адзначылі гатоўнасць да актывізацыі палітычнага, гандлёвага і іншых напрамкаў узаемадзеяння, умацавання дагаворна-прававой базы міждзяржаўных адносін і традыцый супрацоўніцтва, а таксама ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.-0-

Фота МЗС

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.