Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 09:57

Беларусь дэманструе свету ўзважаную і эфектыўную палітыку - Гандзілаў

5 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь дэманструе свету ўзважаную і эфектыўную палітыку па ўсіх напрамках. Такі пункт гледжання выказаў 4 жніўня карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Лаціф Гандзілаў, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні закрануў шырокі спектр пытанняў - палітыку, эканоміку, гуманітарную сферу, - адзначыў пасол. - Мяне ўразілі тыя лічбы, якія прывёў кіраўнік дзяржавы ў плане вынікаў барацьбы з каранавірусам. Калі ўсюды мы бачым спад эканомікі, то Беларусь, праводзячы ўзважаную палітыку, змагла дабіцца добрых вынікаў, якія відавочныя".

"Маю ўвагу прыцягнуў той момант, што на фоне скарачэння тэмпаў росту сусветнай эканомікі відавочна развіццё беларускай эканомікі, - сказаў Лаціф Гандзілаў. - Па ўсіх напрамках ёсць рост, гэта той факт, які ніхто не зможа адмаўляць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі