Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь асуджае чарговую спробу неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Венесуэле - МЗС

Палітыка 02.05.2019 | 10:45
Фота з архіва
Фота з архіва

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з асуджэннем успрымаюць інфармацыю аб чарговай спробе неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Венесуэле і зняцця з пасады законна выбранага прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з падзеямі ў Венесуэле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Такія дзеянні ўскладняюць сітуацыю і дэстабілізуюць абстаноўку ў краіне, раз'ядноўваюць венесуэльскае грамадства. У сучасным свеце не павінна быць месца неканстытуцыйным праявам, груба парушаючым асновы дэмакратыі і прынцыпы гуманнасці", - сказана ў заяве.

У МЗС Беларусі перакананы, што існуючыя перад Венесуэлай праблемы павінны вырашацца выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны. "Рашуча асуджаем любыя незаконныя крокі ў гэтым кантэксце і заклікаем апазіцыйныя палітычныя сілы да мірнага дыялогу, які з'яўляецца адзіным легітымным спосабам пошуку рашэнняў выхаду з сітуацыі, што склалася", - заявілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.