Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ацэнка беларускіх выбараў АБСЕ з'яўляецца не зусім аб'ектыўнай - Лебедзеў

Палітыка 19.11.2019 | 14:50
Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва
Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацэнка беларускіх выбараў АБСЕ з'яўляецца не зусім аб'ектыўнай. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы чакалі, што такая ацэнка прагучыць. На наш погляд, гэта не зусім аб'ектыўная ацэнка, - сказаў Сяргей Лебедзеў. - Недахопы ў арганізацыі выбараў былі, па-першае, нешматлікія, па-другое, нязначныя. Часам гэта спрацоўваў чалавечы фактар, калі члены ўчастковых выбарчых камісій не зусім дакладна выконвалі свае абавязкі ў адносінах да выбаршчыкаў. Але гэта былі адзінкавыя выпадкі, і, вядома, ні ў якім разе яны не могуць сведчыць аб тым, што выбары былі недэмакратычнымі, што яны не былі адкрытымі".

Кіраўнік місіі падкрэсліў, што такая пазіцыя заходніх наглядальнікаў выклікае здзіўленне і неразуменне. "Я сам чуў выступленні апазіцыянераў на Кастрычніцкай плошчы, на плошчы Свабоды, калі людзі крычалі істэрычнымі галасамі, што ў Беларусі няма свабоды, што яны не могуць свабодна выказацца. Але, сябры, нельга ж так нахабна супярэчыць самім сабе. Вы стаіце на цэнтральнай плошчы ў Мінску, выказваеце сваё меркаванне ў даволі грубай і бесцырымоннай форме і гаворыце аб тым, што вам закрываюць рот. Але гэта поўная хлусня, - адзначыў ён. - На жаль, заангажаванасць заходніх наглядальнікаў, настроенасць на такую негатыўную ацэнку выбараў выклікае здзіўленне і неразуменне".

Сяргей Лебедзеў дадаў, што ацэнка місіі СНД застаецца нязменнай. "Учора мы яшчэ раз прайшліся па тых паведамленнях, якія мы атрымлівалі з рэгіёнаў Беларусі аб ходзе выбараў і галасаванні. У цэлым карціна не змянілася. Тыя ацэнкі, якія мы выклалі ўчора ў час прэс-канферэнцыі, захоўваюцца, яны не страцілі сваёй актуальнасці, нейкіх новых момантаў, здольных паўплываць на падагульняючыя высновы, не з'явілася. І мы рады таму, што выбарная кампанія ў Палату прадстаўнікоў прайшла арганізавана і спакойна", - рэзюмаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.