Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2022, 11:31

Анфімаў: краінам СНД варта выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам СНД варта выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі, заявіў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканоміка - перш за ўсё. Павелічэнне тавараабароту паміж краінамі СНД на 29 працэнтаў у 2021 годзе - добры паказчык. Але, з іншага боку, калі на яго паглядзець з пункту гледжання долі тавараабароту ўнутры СНД у агульным тавараабароце з іншымі краінамі, ён складае толькі 19 працэнтаў. А СНД - гэта эканоміка былога Савецкага Саюза, а яна была самадастатковай", - сказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, краінам Садружнасці варта скааперавацца і выбраць напрамак больш паглыбленай інтэграцыі. "Мы маглі б выйсці на лідзіруючыя пазіцыі ў сусветным эканамічным развіцці. На гэта трэба звяртаць увагу перш за ўсё", - адзначыў першы намеснік старшыні.

Сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіць пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, зацвердзяць план работы СППП на 2022 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі