Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 чэрвеня 2020, 15:43

Андрэйчанка: выбары ў Беларусі павінны праходзіць у прававым рэчышчы

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі павінны праходзіць у прававым рэчышчы. І дэпутаты павінны ў сваю чаргу зрабіць для гэтага ўсё неабходнае, заявіў сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што менавіта Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары. "Мы павінны зрабіць усё для таго, каб яны праходзілі ў прававым рэчышчы", - сказаў ён. Уладзімір Андрэйчанка заклікаў парламентарыяў яшчэ больш сустракацца з людзьмі, у тым ліку каб растлумачыць тое, што адбываецца ў краіне.

"Сітуацыю нельга спрашчаць. Ва ўсіх гэтых дзеянняў ёсць заказчыкі і выканаўцы. Ёсць банкі, праз якія ідуць грошы, каб падтрымліваць негатыўныя працэсы, якія сёння адбываюцца ў Беларусі", - адзначыў спікер.

"Не ўсім падабаецца палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі Прэзідэнтам. Вы ведаеце, каму гэта не падабаецца", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі