Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 снежня 2019, 14:35

Андрэйчанка: дэпутаты шостага склікання працавалі на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты шостага склікання працавалі на ўмацаванне суверэнітэту, устойлівае развіццё Беларусі. Аб гэтым сёння, закрываючы сесію Палаты прадстаўнікоў, заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падводзячы вынікі чарговага парламенцкага цыкла, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ўся дзейнасць Палаты прадстаўнікоў шостага склікання была падпарадкавана абароне суверэнітэту, забеспячэнню ўстойлівага развіцця краіны, сацыяльнай стабільнасці і росту дабрабыту грамадзян. "Усяго таго, што складае аснову намечанага кіраўніком дзяржавы і адобранага народам палітычнага курсу", - дадаў спікер.

Бачным вынікам праведзенай работы ён назваў больш як 280 законаў, якія ахопліваюць усе сферы жыцця дзяржавы і грамадства. "Важнейшымі заканадаўчымі прыярытэтамі для дэпутатаў былі забеспячэнне дынамічнага развіцця эканомікі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці і зніжэнне залежнасці ад уздзеяння знешніх фактараў", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Гэтым мэтам паслужыла ўдасканаленне заканадаўства ў інвестыцыйнай, бюджэтна-падатковай, фінансавай сферах, розных галінах рэальнага сектара эканомікі і сферы паслуг.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі