Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 красавіка 2019, 16:53

Андрэйчанка абмеркаваў са спікерам Дзярждумы РФ падрыхтоўку да сесіі Парламенцкага сходу

10 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рабочая сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расіі Вячаслава Валодзіна адбылася 9 красавіка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ніжняй палаты расійскага парламента.

"Бакі абмеркавалі падрыхтоўку чарговай 56-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая запланавана на чэрвень бягучага года", - адзначылі ў прэс-службе.

У Дзярждуме нагадалі, што папярэдняя 55-я сесія Парламенцкага сходу адбылася 21 снежня 2018 года. Парламентарыі разгледзелі бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2019 год, а таксама справаздачу Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту 2017 года. Упершыню адбылася ўрадавая гадзіна" - новы фармат работы саюзных парламентарыяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі