Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2019, 11:29

Алег Гайдукевіч: Беларусі неабходна большае адзінства, незалежна ад поглядаў людзей

4 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Праведзеная сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з экспертнай супольнасцю і прадстаўнікамі СМІ была вельмі цікавай і інфарматыўнай. Такімі ўражаннямі падзяліўся 1 сакавіка з журналістамі першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне было некалькі пытанняў, але пасля такой адкрытай размовы я на ўсе з іх атрымаў адказы. Я шмат езджу па Расіі, у Еўрапейскім саюзе, адстойваю беларускую пазіцыю. Мне цяпер лягчэй. Я ведаю, аб чым гаварыць. Думаю, многія цяпер адказалі для сябе на многія пытанні, якія стаялі перад імі і ў знешняй, і ва ўнутранай палітыцы", - сказаў палітык.

Алег Гайдукевіч падкрэсліў, што зрабіў для сябе вывад: цяпер у Беларусі неабходна большае адзінства народа. "Прэзідэнт павінен абапірацца на ўсе палітычныя партыі, незалежна ад іх поглядаў. Таму што гэта ў інтарэсах усёй краіны. Напэўна, для мяне гэта асноўнае пасланне ў гэтай размове. У нас могуць быць розныя погляды на эканоміку, на палітыку. Але гэта наша краіна, гэта наш Прэзідэнт. Мы павінны вакол яго цяпер стаяць і ісці наперад. Таму што вакол Беларусі, на самай справе, не ўсё так спакойна", - заявіў першы намеснік старшыні ЛДПБ.

"Наперадзе дзве сур'ёзныя кампаніі - прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. І наша задача, каб яны прайшлі спакойна. Вось, што я пачуў ад Прэзідэнта. Акрамя таго, што ён сумленна і адкрыта расказаў і аб эканоміцы, і аб унутранай і знешняй палітыцы. Я вельмі задаволены. Сем гадзін праляцелі незаўважна, таму што вельмі цікава, на самай справе даведваешся аб нечым новым", - дадаў Алег Гайдукевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі