Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2019, 16:36

Афіцыйны візіт прэзідэнта Егіпта ў Беларусь чакаецца ў чэрвені

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха аль-Сісі чакаецца ў чэрвені. Аб гэтым сёння на адкрыцці вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што ён выступіць перад беларускімі парламентарыямі з прамовай. "Гэта будзе першае выступленне кіраўніка замежнай дзяржавы ў Авальнай зале", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён звярнуў увагу, што ў беларускіх парламентарыяў ствараецца нядрэнны зачын і для нарошчвання сувязей з дзяржавамі з розных рэгіёнаў свету. "Гэтаму садзейнічаюць кансультацыі, якія мы актыўна вядзём на палях міжпарламенцкіх арганізацый і на ўзроўні груп дружбы, а таксама пастаянныя кантакты з прадстаўнікамі ўплывовых міжнародных структур, дзелавых колаў і дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі", - растлумачыў ён.

Беларускі бок задавольвае, як зацікаўлена і па-дзелавому будуецца сёння дыялог з еўрапейскімі калегамі. Вельмі карысна, у прыватнасці, прайшлі перагаворы з прадстаўнікамі парламентаў Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, нагадаў спікер. Пастаянны і плённы характар маюць сустрэчы з парламентарыямі КНР, іх дэлегацыя цяпер знаходзіцца з візітам у Беларусі.

У цэлым міжнародную праграму вясенняй сесіі парламента Уладзімір Андрэйчанка ацаніў як даволі напружаную. Ён не стаў пералічваць усе мерапрыемствы, падкрэсліўшы толькі, што кожнае з іх неабходна разглядаць як падставу для замацавання пазіцый, дасягнутых у пашырэнні нацыянальных інтарэсаў. "Ключавой кропкай прыкладання намаганняў тут па-ранейшаму застаюцца гандлёва-эканамічныя пытанні. Часта іх вырашэнне ўпіраецца ў праблему СГА, далучэнне да якой абяцае Беларусі як немалыя выгады, так і відавочныя рызыкі. Дэпутаты падключыліся да вывучэння гэтай праблемы. І яна павінна стаць прадметам усебаковага аналізу на семінары, які плануецца арганізаваць сумесна з Сакратарыятам СГА", - нагадаў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі