ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 верасня 2019, 10:08

Афіцыйны Мінск аб абмене палоннымі паміж Расіяй і Украінай: вельмі значны крок, высакародная справа

МЗС. Фота з архіва
МЗС. Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаменціравалі праведзены маштабны абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай, паведамляе БЕЛТА.

"Гэта вельмі значны крок, высакародная справа. Мы шчыра гэтаму рады, перш за ўсё па-чалавечы. Людзі вернуцца да сваіх родных і блізкіх - што можа быць важней?"- адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз.

Ён канстатаваў, што гуманітарны працэс зрушыўся з мёртвага пункта, а бакі дасягнулі дамоўленасці аб абмене. "Мы лічым, што гэта вельмі станоўчыя зрухі, канкрэтнае дзеянне, выкананне важнага пункта мінскіх пагадненняў. І мы гэта горача вітаем", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

"Так, гэта першы крок. Ён заўсёды даецца цяжка. Прэзідэнт Беларусі пастаянна падкрэсліваў неабходнасць шчырай зацікаўленасці ўсіх бакоў ва ўрэгуляванні сітуацыі. Разумеем, што сёння зрушыць працэс з мёртвага пункта можна толькі, калі пачынаць з малых крокаў. Мы спадзяёмся, што гэта пазітыўны рух прадоўжыцца і ў канчатковым выніку прывядзе да галоўнага рэзультату - міру! Беларусь рабіла і будзе рабіць для гэтага ўсё, што ад яе залежыць", - дадаў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі