Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2021, 10:59

Адзіная грашова-крэдытная палітыка ў перспектыве. Пуцін расказаў аб змесце адобраных саюзных праграм

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія вызначылі агульныя арыенціры для фарміравання ў перспектыве адзінай грашова-крэдытнай палітыкі, валютнага рэгулявання, інтэграцыі нацыянальных плацежных сістэм і стварэння агульнай плацежнай прасторы ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін расказаў некаторыя падрабязнасці 28 саюзных праграм, якія адобраны 9 верасня на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У тым ліку аб планах па фарміраванні ў перспектыве адзінай грашова-крэдытнай палітыкі, валютнага рэгулявання, інтэграцыі нацыянальных плацежных сістэм і стварэння агульнай плацежнай прасторы. "Гэта дапаможа забяспечыць добрасумленную канкурэнцыю і нарасціць дзелавую актыўнасць на фінансавым рынку, а таксама эфектыўна рэагаваць на рызыкі адмывання грошай і фінансавання злачыннай дзейнасці, уключаючы тэрарызм", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Шэраг саюзных праграм накіраваны на гарманізацыю падатковага і мытнага заканадаўстваў дзвюх краін. У прыватнасці, прадугледжваецца падпісанне дагавора аб агульных прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў, укараненне інтэграванай сістэмы адміністравання ўскосных падаткаў у СД. "Мэта - каб была бачна структура цаны тавару", - растлумачыў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі